Таццяна Валер’еўна Абель
Таццяна Валер’еўна Абель | |
---|---|
Нараджэнне |
18 сакавіка 1964 (60 гадоў) |
Узнагароды |
Таццяна Валер’еўна Абель (нар. 18 сакавіка 1964, Касцюкоўка, Гомельская вобласць) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 сакавіка 1964 года ў рабочым пасёлку Касцюкоўка Гомельскай вобласці (цяпер у межах Гомеля). Бацька — Валерый Аляксандравіч Абель, заснавальнік Цырка Валерыя Абеля[1].
З 1971 года займалася цыркавым мастацтвам у жанры эквілібрыстыкі і жанглявання, працягваючы цыркавую дынастыю ў трэцім пакаленні. З 1987 года працавала мастацкім кіраўніком Цырка Валерыя Абеля[2].
У 1988 годзе скончыла Мінскі інстытут культуры.
Працавала кіраўніком народнага цырка Палаца культуры Гомельскага шклозавода, рэжысёрам, мастацкім кіраўніком заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь цырка імя Валерыя Абеля ў Гомелі. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву Таццяны Абель ў 2008 годзе Цырку імя Валерыя Абеля прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
У 2019 годзе абрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Гомельскай вобласці. З’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Брат — Сяргей Абель, кіраўнік арыгінальнага жанра Цырка Валерыя Абеля[1].
- Малодшая сястра — Анжаліка, мастак па касцюмах Цырка Валерыя Абеля[1].
- Муж — Яўген Сарасека, супрацоўнік Цырка Валерыя Абеля[4].
- Дачка — Анастасія Яўгенаўна Сарасека, дырэктар палаца культуры «Касцюкоўка» (Гомель)[1][5]
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- медаль Францыска Скарыны (2018)[6],
- ганаровае званне «Артыст народнага калектыву»,
- ганаровы знак Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
- ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Гомельскага аблвыканкама,
- ганаровая грамата Гомельскага гарвыканкама,
- ганаровая грамата Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў,
- ганаровая грамата адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля,
- Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2024)[7].
Зноскі
- ↑ а б в г Честное искусство цирка имени Абеля
- ↑ Абель Татьяна Валерьевна
- ↑ Абель Таццяна Валер’яўна Архівавана 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Семья Абель сделала бывший рабочий поселок в Гомельской области одним из центров циркового искусства
- ↑ Дворец культуры «Костюковка» приглашает!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2020. Праверана 19 сакавіка 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2018 года № 462 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Ордэны, медалі і ганаровыя званні. Больш за 130 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод